Артур Касіцкі застаецца маршалкам Падляшскага ваяводства



Управа, якая мае падтрымку не толькі ў грамадстве, але і моцную палітычную падтрымку, можа рэалізаваць свае мэты.

Так Артур Касіцкі каментаваў сваю адстаўку з пасады маршалка Падляшскага ваяводства пасля таго, як Дарыюш Пёнткоўскі стаў шэфам Права і справядлівасці на Падляшшы. Аднак сёння Артур Касіцкі паведаміў, што забірае сваю заяву аб адстаўцы:

– Вырашыў вярнуцца. Адной з сустрэч была сустрэча з Яраславам Качыньскім. І ён мяне падтрымаў у тым, каб я працягваў выконваць функцыі надалей разам з калегамі ў тым самым складзе.  Адбылося спатканне з Дарыюшам Пёнткоўскім.

Новым шэфам Права і справдлівасці на Падляшшы было  пазначана, што з юрыдычнага пункту гледжання ранейшая адстаўка Касіцкага страціла сілу.

– Не бачу ніводнай падставы, каб выканаўчая ўлада Падляшскага ваяводства была нейкім чынам змененая, каб дайшло да выбараў новай. У палітыцы патрэбна ўзважнасць. Зараз мы пераходзім да нармальнай асноўнай працы.

Артур Касіцкі пра адстаўку з пасады маршалка Падляшскага ваяводства заявіў на пачатку тыдня. Афіцыйна па асабістых прычынах, аднак у прэсе каментавалася, што гэта вынік партыйнага канфлікту з новым шэфам ПіС на Падляшшы Дарыюшам Пёнткоўскім, які змяніў на гэтай пасадзе Кжыштофа Юргеля.

Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток