Артур Касіцкі: Падрыхтаваны ліст для Еўракамісіі па падтрымцы беларускага бізнесу на Падляшшы
У Беластоку адбылася чарговая з серыі вераснёўскіх сустрэч пра субсідыі з новай рэгіянальнай праграмы Еўрапейскія фонды для Падляшша 2021-2027.

Пра мажлівасці для бізнесоўцаў – грамадзян Беларусі ў межах праграмы і дадатковыя фонды распавёў Маршалак Падляшскага ваяводства Артур Касіцкі:
– Трэба разглядаць індывідуальна, калі фірма тут зарэгістравана, то думаю, што не павінна быць ніякіх праблем. Пэўны час таму, калі ў нас была спадарыня Ціханоўская, то мы размаўлялі пра дадатковую падтрымку для асоб з Беларусі, каб можна было падтрымаць арганізацыі, якія змагаюцца тут за дэмакратыю ў Беларусі. З таго, што ведаю, такі ліст ужо падрыхтаваны і неўзабаве пойдзе ў Еўрапейскую камісію. Ідзе пра дадатковую падтрымку па-за праграмай Еўрапейскіх фондаў.
Праграма Еўрапейскіў фондаў для Падляшша 2021-2027 адрасаваная шырокаму колу атрымальнікаў: прадпрымальнікам, няўрадавым арганізацыям, мясцоваму самакіраванню ды іншым суб’ектам, зацікаўленым атрыманні субсідый ЕЗ. Аднак шасцігадовая праграма не прадугледжвае аніякай супрацы з краінамі-суседкамі – Беларуссю і Расеяй.








Беларускае Радыё Рацыя
