Арышты па справе аб найбуйнейшай у гісторыі кантрабандзе цыгарэт у Польшчу
Супрацоўнікі Нацыянальнай падатковай адміністрацыі (KAS) і Памежнай аховы (SG) затрымалі яшчэ 11 удзельнікаў арганізаванай злачыннай групы, адказных, у тым ліку, за найбуйнейшую ў гісторыі кантрабанду цыгарэт з Беларусі ў Польшчу.
Акцыя праводзілася ў правінцыі Падляшша, Мазавецкае і Любельскае. Следства кантралюе Падляшскае аддзяленне Дэпартамента па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Нацыянальнай пракуратуры.
У траўні 2021 года было выяўлена амаль 2,5 мільёна пачак нелегальных цыгарэт на суму амаль 37 мільёнаў злотых. Гіганцкая кантрабанда знаходзілася ў трох кантэйнерах. Падчас ператрусаў па месцы жыхарства падазраваных супрацоўнікі канфіскавалі грашовыя сродкі і рухомую маёмасць агульным коштам больш за 110 тысяч злотых.
Затрыманыя (10 грамадзян Польшчы і 1 беларус) былі саўдзельнікамі структур арганізаванай злачыннай групы, якая займалася кантрабандай цыгарэт з Беларусі ў краіны Еўразвязу. У іх ролю ўваходзіла стварэнне прадпрыемстваў, куды пастаўляліся цыгарэты, транспарціроўка нелегальных тытунёвых вырабаў і ўтойванне кантрабандных цыгарэт сярод легальных тавараў. Затрыманым прад’явілі абвінавачанне ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе, кантрабандзе і кантрабандзе цыгарэт. Па хадайніцтве пракурора адзін чалавек часова арыштаваны на 2 месяцы. Да астатніх падазраваных ужытыя фінансавыя паручыцельствы, паліцэйскі нагляд і забарона на выезд з краіны.
Следства кантралюе Падляшскае аддзяленне Дэпартамента па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Нацыянальнай пракуратуры. У рамках працэсуальных дзеянняў пакуль абвінавачанне прад’яўлена 30 асобам. У 2020-2021 гадах арганізаваная злачынная групоўка кантрабандай пераправіла з Беларусі ў Польшчу больш за 18,8 мільёна пачкаў цыгарэт, у выніку чаго дзяржказначэйства нанесла страты больш чым на 437 мільёнаў злотых.
Паводле podlaskie.kas.gov.p