Асацыяцыя Музей і Асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы абіраў новыя ўлады



У кіназале Беларускага музея ў Гайнаўцы прайшоў агульны сход сябраў асацыяцыі, падчас якога самым важным пунктам было абранне чальцоў галоўнага праўлення.

[Not a valid template]

“Сход прайшоў паспяхова – маем новыя ўлады”, – кажа дырэктар Беларускага музея ў Гайнаўцы Тамаш Ціханюк:

Наступіла такая мабілізацыя да апошняга Сходу, выбралі новыя ўлады нашага аб’яднання, і далей трэба будзе імкнуцца, каб развіваць нашую дзейнасць і развіваць усе тыя пастановы, якія прынялі тут, і я аб’яднанне, ісці наперад.

Праз некалькі дзён галоўнае праўленне Асацыяцыя Музей і Асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы вызначыць свайго старшыню. Да гэтай пары з’яўляўся ім Тамаш Ціханюк.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя