«Асеннія сустрэчы з беларускім фальклорам» у Кленіках



У вёсцы Кленікі прайшоў другі-апошні канцэрт беларускіх калектываў у рамках мерапрыемства “Асеннія сустрэчы з беларускім фальклорам 2017”. Паказаліся калектывы з гміны Чыжы, але і “Аморфас” з Сямятыч, капела “Хутар” з Гарадка ды бельская тэатральная група “Антракт” і “Жэўжыкі”, якая выступіла з вясельным абрадам. “Апошні раз нашае мерапрыемства наведала Кленікі ў 2014г.” – кажа дырэктар Гміннага асяродка культуры ў Чыжах Юрка Якімюк:

— Мы вельмі рады, што вярнуліся сюды, бо бачым, што публіцы гэта патрэбнае. Праграма была добра падабраная. Мы так распрацоўвалі культурны каляндар, каб нешта там у кожнай мясцовасці раз на нейкі час нешта адбывалася. І гэта такое правіла, што пануе ў гміне Чыжы.

Гэта не выпадковае месца для мерапрыемства такога кшталту, паколькі тут, у памяшканнях былой школы, меў з’явіцца Цэнтр беларускай культуры. Пакуль што, на 2018 год гміна рыхтуе альбом пра  вёску Кленікі і яе жыхароў.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя