Асеннія сустрэчы з беларускім фальклорам



У Чыжах, што ў Гайнаўскім павеце, адбыліся “Асеннія сустрэчы з беларускім фальклорам”. Пад такой жа назвай прайшлі канцэрты фольк-калектываў з розных частак Беласточчыны, а таксама з Беларусі.

Мы цешымся тым, як добра нас прымаюць гледачы, кажа Аляксей Пасіпаў з калектыву “Росніца”:

– З песняй жыць весялей і лягчэй. Мы стараемся аддацца душою і сэрцам народу, які так шчыра прымае нас на сваёй роднай зямлі. Мы шчыра дзякуем, што яны нас шануюць, любяць і слухаюць нашыя творы.

Чарговае мерапрыемства з цыклу “Асеннія сустрэчы з беларускім фальклорам” пройдуць у Клейніках, што ў Гайнаўскім павеце.

[Not a valid template]

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара