Аслан Джанідзе: Нам цікавы патэнцыял беларускіх медыйшчыкаў
У грузінскім Батумі прадстаўнікі беларускіх медыя і медыяарганізацый сустрэліся з прадстаўніком „Дома свабоднай журналістыкі” Аджарыі Асланам Джанідзе.
Ён распавёў пра магчымасці супрацы з беларускімі медыйшчыкамі:
– Беларускія недзяржаўныя арганізацыі, медыяарганізацыі, актывісты, якія вымушаныя былі пакінуць Беларусь з-за ўціску, у іх ёсць магчымасць неяк уключыцца, пачаць нейкую дзейнасць, якая будзе прыдатная не толькі беларусам, але і быць карыснымі для грузінскага грамадства.
На яго думку, у Грузіі таксама быў момант, калі медыйшчыкі маглі пакінуць сваю Радзіму:
– У нас былі моманты, калі мы змаглі пераламіць сітуацыю. Невядома што было б, калі б гэты законапраект быў прыняты. Мы маглі б апынуцца ў тым жа становішчы. Недзяржаўныя арганізацыі Грузіі могуць выкарыстоўваць той патэнцыял, які ёсць у беларускіх медыйшчыкаў.
Сустрэча адбылася ў межах вялікай канферэнцыі, дзе прысутнічала амаль паўсотні беларускіх і грузінскіх актывістаў. Сустрэча была праведзена дзякуючы арганізацыі „Інтэракцыя”.
Беларускае Радыё Рацыя