Атрыманыя новыя доказы катаванняў, якія стасаваліся да пахаваных у Ізюме людзей
У суботу ў Ізюме Харкаўскай вобласці працягваліся эксгумацыйныя працы на месцы знойдзенага масавага пахавання. Праводзяцца экспертызы – паведаміў сваім вечаровым звароце прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

«Атрыманыя новыя доказы катаванняў, якія стасаваліся да пахаваных там людзей. У вызваленых раёнах Харкаўшчыны знойдзена ўжо больш за дзесяць засценкаў у розных гарадах і пасёлках. Калі акупанты ўцякалі, яны кінулі і апараты для здзекавання» паведаміў Зяленскі. «Так рабілі нацысты. Так робяць рашысты. І будуць адказваць гэтак сама – і на полі бою, і ў залах суда. Мы ўсталюем асобы ўсіх тых, хто катаваў, хто здзекаваўся, хто прынёс гэтае зверства з Расеі сюды, на ўкраінскую зямлю» – адзначыў прэзідэнт Украіны.
