Аўтамат Калашнікава падключаць да інтэрнэту
Кампанія Red Heat і фонд StarNet VC прадставілі электронны модуль для аўтамата Калашнікава, які дазваляе сачыць за колькасцю патронаў і тэхнічным станам зброі, а таксама перадаваць дадзеныя пра гэта праз даступныя сеткі.
Прыладу прадставілі на ваенна-тэхнічным форуме „Армія-2015”, які праходзіць у падмаскоўнай Кубінцы з 16 па 19 чэрвеня. Яна замацоўваецца на цаўё аўтамата. Убудаваныя датчыкі дазваляюць адсочваць становішча зброі з дапамогай навігацыйных сістэм ГЛОНАСС і GPS, збіраюць статыстыку яго выкарыстання і кантралююць стан ствала і расход патронаў. Для жыўлення выкарыстоўваецца стандартная батарэйка.
Трафік шыфруецца ключом даўжынёй 256 біт, сістэма шыфравання распрацавана ў Расеі.
На дадзены момант даступныя варыянты з’ёмнага і нез’ёмнага цаўя з прыладай кантролю. Кошт з’ёмнай версіі (адно цаўё плюс электронны модуль) складзе, па разліках кампаніі, 25 тысяч рублёў.
У кампаніі не змаглі адказаць на пытанне пра наяўнасць заключаных кантрактаў на прадстаўленую прыладу.