Аўтобусная кампанія PolskiBus знікне з рынку перавозчыкаў
Польскую кампанію заменіць нямецкі перавозчык FlixBus.
Яе заменіць нямецкі перавозчык FlixBus. Чырвоныя аўтобусы „польскага буса” зменяць колер на зялёны. Новы перавозчык заявіў, што ўсе набытыя квіткі ў кампаніі PolskiBus будуць рэалізоўвацца на ўсіх маршрутах. «Пасажыры не павінны прымаць ніякіх захадаў па гэтым пытанні», – абяцаў дырэктар польскай кампаніі Міхал Леман.
На працягу першых тыдняў наступнага году рэйсы будуць абслугоўваць аўтобусы пад брэндам PolskiBus. Затым на прыпынках з’явяцца аўтобусы з новай маркіроўкай FlixBus.
Новы ўладальнік рыхтуе новую інтэрнэт-плятформу па продажу квіткоў. Яна запрацуе прыкладна праз шэсць месяцаў. Па заканчэнні гэтага часу, калі нехта напіша ў адрасны вышук „PolskiBus”, будзе перанакіраваны на сайт новай кампаніі.
Нямецкі перавозчык дзейнічае ў шэрагу еўрапейскіх краін, а таксама ў Злучаных Штатах Амерыкі. Пагадненне з уладальнікам „польскага буса” дало магчымасць уваходу на польскі рынак.
FlixBus абяцае новыя, карысныя для пасажыраў маршруты па Польшчы і міжнародныя рэйсы.
Меншыя аўтобусныя кампаніі, якія супрацоўнічалі з кампаніяй PolskiBus, змогуць працягнуць супрацоўніцтва з новым нямецкім перавозчыкам.