Аўтобусы замест цягнікоў на маршрутах: Беласток-Кузніца і Сувалкі-Саколка



З 14 красавіка на двух чыгуначных маршрутах Падляшша: Беласток-Кузніца і Сувалкі-Саколка, шэсць рэгіянальных цягнікоў будуць заменены на аўтобусы, – паведамляе radio.bialystok са спасылкай на POLREGIO. Прычына – мадэрнізацыя чыгуначных ліній.

З-за эпідэміі каронавіруса як у цягніках, так і на аўтобусных маршрутах існуе правіла, што кожнае другое месца павінна заставацца свабодным.

POLREGIO паведаміла, што па маршруце Беласток – Кузніца аўтобусы заменяць цягнікі, якія выходзяць па аўторках, серадах, чацвяргах і пятніцах, якія адпраўляюцца з Беластока ў 12:17 і 13.28, а з Kузніцы ў 13:28 і 15.04. Замена не распаўсюджваецца на 1 траўня. „У панядзелак і суботу і 1 траўня цягнікі будуць курсіраваць па дзеючым раскладзе. У нядзелю, па графіку, гэтыя цягнікі не курсіруюць”, – гаворыцца ў паведамленні.

У сувязі з тым, што працы па мадэрнізацыі чыгуначных ліній былі разбітыя на этапы, у розны час зменныя аўтобусы будуць працаваць па-рознаму. POLREGIO абвясціў, што з 14 па 30 красавіка на ўчастку Чорная Беластоцкая – Кузніца Беластоцкая будуць курсіраваць аўтобусы, якія замяняюць цягнікі, а на ўчастку Беласток – Чорная Беластоцкая будзе курсіраваць цягнік. З 5 па 8 траўня замена транспарту будзе абавязковай на ўсім маршруце Беласток-Кузніца.

Кампанія просіць пасажыраў падрабязна прачытаць расклад руху. Было таксама заяўлена, што ў сувязі са зменамі, час у дарозе па маршруце Беласток-Кузніца будзе павялічаны нават на паўгадзіны.

На ўчастку Сувалкі-Саколка аўтобусы будуць замяняць цягнікі з 14 красавіка па 12 чэрвеня ў пазначаныя дні тыдня: аўторак, сераду, чацвер і пятніцу. Гэта цягнікі, якія выходзяць у будныя дні з Беластока ў 05.48 і адпраўленне з Сувалак у 08:16. З 14 красавіка будуць больш раннія тэрміны адпраўлення гэтых цягнікоў.

Фота Joanna Żemojda