Аварыя на трасе Заблудаў-Гайнаўка са смяротным вынікам
19 гадоў таму
ДТЗ на трасе Заблудаў-Гайнаўка – адзін чалавек загінуў і некалькі атрымалі раненні.
Дарога ад Заблудава да Нарвы – заблакаваная. Пазадарожнік Toyota Rav4, у якім было 11 чалавек, перакуліўся. Як неафіцыйна ўстанавіла Польскае Радыё Беласток, гэта могуць быць грамадзяне Афганістана, якія нелегальна трапілі ў Польшчу.
Паліцыя толькі пацвярджае акалічнасці аварыі.
Паводле папярэдніх высноў, кіроўца Toyota, рухаючыся ў бок Заблудава, па нявысветленых прычынах з’ехаў на абочыну, дзе аўтамабіль перакуліўся. Адзін загінуў на месцы, а 10 чалавек трапілі ў шпіталь.
На месцы здарэння працягваюцца выратавальныя работы. У акцыі ўдзельнічаюць 10 пажарных камандаў, таксама два медыцынскія верталёты.