Баец атрада „Пагоня”: 12 беларусаў загінула за Украіну
Удзельнік атрада «Пагоня», які назваўся Лесавіком, заяўляе, што паводле стану на пачатак жніўня ў складзе ўкраінскіх батальёнаў загінула дванаццаць беларусаў. Таксама беларус расказаў сайту 4vlada.com, з якой мэтай было створанае падраздзяленне і апісаў сваё бачанне палітычнага становішча Украіны:
– Мала каму вядома ва Украіне, што практычна ў кожным батальёне ёсць беларусы, якія ваююць за Украіну. Па нашай інфармацыі, 12 беларусаў ужо загінула. Гэтая інфармацыя двухтыднёвай даўніны. За гэтыя два тыдні маглі яшчэ людзі загінуць. Беларусы гінуць за Украіну, а ва ўкраінскай інфармацыйнай прасторы адсутнічае пра гэта інфармацыя, увогуле адсутнічае інфармацыя пра тое, што беларусы ваююць за Украіну.
Атрад пад назвай „Пагоня” сфармаваўся ў Валынскай вобласці Украіны для падрыхтоўкі грамадзян Беларусі, якія хочуць далучыцца да ўкраінскіх добраахвотніцкіх батальёнаў „Айдар”, „Азоў” і „Данбас” на ўсходзе краіны.
[youtube id=”Y76wXGWwyO4″]