Баевікі Данбаса перадаюць палонных украінскаму боку
Баевікі Данбаса перадалі ўкраінскаму боку 223 палонных. У іх ліку – вайскоўцы і нацгвардзейцы. Пра гэта інфармуе interfax.by са спасылкай на прадстаўніка штаба „Арміі Наваросіі”. Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі з іншых крыніц няма.
Таксама паведамляецца, што ў ноч на 31 жніўня баевікі „спынілі спробу нацгвардзейцаў ў парушэнні раней дасягнутых дамоўленасцяў вывесці з раёна акружэння цяжкую тэхніку”. Баевікі кажуць, што ў баі каля населенага пункта Старабешава знішчылі два танкі і дзве БМП, захапілі шэсць танкаў з поўным боекамплектам, раззброілі каля дзвюх соцень вайскоўцаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: скрыншот з відэа
