Багдан Пашкоўскі: Канстытуцыя 3-га Мая – агульная спадчына Польшчы і Беларусі
У Беластоку адбылося ўрачыстае ўскладанне кветак у гарадскім парку Канстытуцыі 3 мая і ля помніка Юзэфу Пілсудскаму.
Пра значэнне Канстытуцыі для народаў былой Рэчы Паспалітай кажа падляшскі ваявода Багдан Пашкоўскі:
– Рэч Паспалітая называецца абодвух народаў, хоць яна аб’ядноўвала большую колькасць народаў. Рады, што сёння праходзіць сустрэча парламентарыяў Польшчы і Літвы. Літва з 2007 года таксама адзначае як дзяржаўнае свята Дзень прыняцця Канстытуцыі 3 мая. І маем такую надзею, што будзе такі час, што супольна з прадстаўнікамі Незалежанай дэмакратычнай Беларусі будзем адзначаць гэты дзень.
Канстытуцыя 3 мая дзейнічала 14 месяцаў, аднак яе дух перажыў стагоддзі. У 2015 годзе Еўракамісія прысвоіла дакументу Знак Еўрапейскай Спадчыны.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя