Багдан Пашкоўскі: Смаленская катастрофа набыла новае адценне на фоне вайны
На 13-я ўгодкі смаленскай катастрофы кіраўніцтва Падляшскага ваяводства традыцыйна ўскладае кветкі, знічы і вянкі на месцах памяці ў Беластоку і Супраслі, каб ушанаваць памяць трагічна загінуўшых асобаў.

Асаблівасць угодкаў смаленскай катастрофы падкрэсліў падляшскі ваявода Багдан Пашкоўскі:
– Тое, што здарылася ў Смаленску, таксама набірае новае адценне ў кантэксце таго, што цяпер адбываецца, што здарылася ва Украіне, усе намаганні высветліць тое, што здарылася ў Смаленску, патрэбная супраца з расейскім бокам, якой проста няма. Расейская палітыка праяўляецца ў агрэсіі на Украіну, а таксама ў тым, што адбываецца ў Беларусі.
Катастрофа ваеннага Ту-154 у Смаленску адбылася ў суботу, 10 красавіка 2010 года. Загінулі ўсе пасажыры дэлегацыі высокага роўню і чальцы экіпажу: агулам 96 чалавек, якія ляцелі на ўшанаванне 70-й гадавіны Катынскага расстрэлу.










Беларускае Радыё Рацыя
