Багдан Пашкоўскі: Трагедыі пад Смаленскам і ў Катыні – справа трох народаў



У Беластоку адбыліся ўрачыстыя ўскладанні вянкоў на магілы асобаў, якія загінулі 10 красавіка 2010 года ў авіякатастрофе пад Смаленскам.

Пра значэнне дапамогі ад суседзяў і катыньскі след трагедыі кажа падляшскі ваявода Багдан Пашкоўскі:

– Зычу і расейскаму, і беларускаму, і польскаму народу, хоць часам мы перажывалі цяжкія моманты нашай гісторыі, найлепшыя стасункі паміж народамі і краінамі.

Падляшскі ваявода Багдан Пашкоўскі ўрачыста ўсклаў вянкі ў памятных месцах Беластока, у тым ліку на магілу палітыка Кшыштафа Путры і сцюардэсы Юстыны Манюшкі, якія загінулі ў Смаленскай катастрофе.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя