Багдан Пашкоўскі: Важна ведаць, як выглядае наша супольнасць
1 красавіка ў Польшчы распачнецца Нацыянальны перапіс насельніцтва. Удзел у перапісе – абавязак кожнага жыхара Польшчы, у тым ліку і грамадзян Беларусі, што пражываюць у краіне.
Пра гэта нагадаў падляшскі ваявода Багдан Пашкоўскі:
– Можна запісаць свае дадзеныя з дапамогай адмысловага прыкладання. Таксама прадугледжаны такія формы, як правядзенне перапісу праз тэлефон ці з дапамогай перапісчыка.
Па ўсіх узнікаючых пытаннях аб праходжанні Нацыянальнага перапісу Статыстычнае ўпраўленне ў Беластоку запрашае звяртацца на спецыяльную гарачую лінію перапісу: 22 279 99 99.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
