„Бандароўская гасцёўня – 2017”
У пасёлку Бандары, што над Семяноўскім вадасховішчам, прайшоў народны беларускі фэст “Бандароўская гасцёўня”. Мерапрыемства мае асаблівую гісторыю – яно ладзіцца ў гонар жыхароў, якіх перасялілі з пяці вёсак, якія былі затопленыя дзеля пабудовы вадасховішча. Шмат з іх пасялілася ў пасёлку Бандары.
“Гэта нагода сабрацца і сустрэцца нам – пераселеным ды нашым дзеткам,” – кажа ініцыятар “Бандароўскай гасцёўні” Віктар Бура і дабаўляе: хоць сёлета вадаёму споўнілася 40 гадоў, але нам надалей баліць душа.
– Не толькі баліць. Гэта вялікая трагедыя для людзей гэтых вёсак, якія заліла вада. Яна заліла нашу культуру, нашы звычаі, нашу беларускую тоеснасць. Улады зрабілі вялікую памылку, калі стварылі гэтае вадасховішча. Гэта вялікая трагедыя для беларускай культуры Падляшша.
“Бандароўская гасцёўня” прайшла 18 раз. На сцэне выступілі беларускія калектывы, у тым ліку арт-група “Багач” з Менску.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара