„Бандароўская гасцёўня” – беларускі фэст у Бандарах
Галоўнае ўпраўленне беларускага грамадска-культурнага таварыства (БГКТ) ў Беластоку запрашае на фестываль „Бандароўская гасцёўня”. Мерапрыемства адбудзецца ў амфітэатры ў Бандарах, што непадалёк ад Семяноўскага вадасховішча.
Падрабязней кажа намеснік старшыні БГКТ у Беластоку Васіль Сегень:
–З Беларусі будзе калектыў “Іграца” з палаца культуры Мінскага трактарнага завода. І нашыя мясцовыя калектывы з Міхалоўскага асяродка культуры, а таксама калектывы з Падляшша – і эстрадныя, і фальклорныя. Так што праграма канцэртная будзе разнародная, для кожнага нешта цікавае будзе. Таксама там будуць кірмашы народных майстроў, кулінарныя вырабы, спартыўныя спаборніцтвы як і ў мінулыя гады.
Фестываль народнай беларускай культуры адбудзецца пры падтрымцы бургамістра і Гміннага асяродка культуры ў Міхалове. Пачатак 13 ліпеня, а 13-й па-польскім часе.
Яўген Скрабец, Беларускае Радыё Рацыя
