Барбара Брыльска: Чуеш мяне, Валодзя? На калена і па дупе!



Папулярная польская акцёрка Барбара Брыльска дала вялікае інтэрв’ю ўкраінскаму тэлеканалу “1+1”, у якім шчыра выказалася наконт падзей ва Украіне, анексіі Крыма, а таксама агучыла сваю пазіцыю да прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна.

384741840 384741819

Больш падрабязна – наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.

Адразу пасля расейскай анексіі Крыма Барбара Брыльска, як і шмат хто з польскіх акцёраў, выказаліся супраць палітыкі Расейскай Федэрацыі. У размове з украінскімі журналістамі зорка польскага кіно заявіла, што катэгарычна адмовілася браць удзел у кінематаграфічным фестывалі “Залаты віцязь” у Севастопалі, нягледзячы на прапанаваныя ёй вялікія грошы.

“Я яго вельмі любіла, Пуціна, вельмі. Ён разадраў мне сэрца проста. То, што ён робіць. Магчыма, у жыцці так і здараецца, што моцны выйграе. Але ён не мае рацыі, я гэта ведаю. Чуеш мяне, Валодзя? На калена і па дупе!”, – сказала Барбара Брыльска ў інтэрв’ю ўкраінскаму тэлеканалу “1+1”.

Акцёрка асудзіла сваіх калег, якія падтрымліваюць палітыку Крамля і прызналася, што цяпер у Расею амаль не ездзіць.

Барбара Брыльска асацыюецца ў тэлегледачоў з Беларусі найперш з Новым Годам і фільмам “Іронія лёсу” Эльдара Разанава. Сябры акцёркі па фільме Лілія Ахеджакава і Андрэй Мягкоў таксама асуджаюць расейскую анексію Крыма і займаюць праўкраінскую пазіцыю.

[youtube id=”3d88HplyqOM”]

Беларускага Радыё Рацыя, Марцін Война, Украіна

Відэа 1+1