“Бардаўская восень 2016”: другі дзень
Яшчэ адна нечаканая ўзнагарода была ўручана на фестывалі “Бардаўская восень” у Бельску Падляшскім. Пасля афіцыйнай цырымоніі яе ўручыў вядомы падляшскі дзеяч Тамаш Суліма, які ў мінулыя гады сам быў яе лаўрэатам. Узнагарода “За самабытнасць і арыгінальнасць” дасталася дуэту “МоркваЦвет”.
– Гэта ўзнагарода стала для нас нечаканасцю. Адзначылі тое, што для нас галоўнае, таму гэта вельмі важна. Прыемна чуць, што мы вельмі адрозніваемся. Гэта якраз тое, чаго мы хочам. Гэта насамрэч наша душа, наша сутнасць. Гэта мы ў гэтых песнях. І таму калі гэта адзначаюць – гэта вышэйшая ўзнагарода.
Павел Рыжкоў і Яўген Белановіч выконвалі лірычную песню “Дождж” з незвычайным музычным памерам, а таксама песню “Звар’яцелы генерал”, жанр якой старшыня журы Міхал Анемпадыстаў акрэсліў як “акторская песня”.
* * *
У Бельску Падляшскім праходзіць фестываль “Бардаўская восень 2016”. Сёння адбылося ўзнагароджанне лаўрэатаў, якіх вызначыла аўтарытэтнае журы. У яго склад уваходзілі Кася Камоцкая, Міхал Анемпадыстаў і Зміцер Вайцюшкевіч.
Лаўрэатамі сталі гурт з Падляшша „Пэрцэпцыя”, Міхаіл Рубін і гурт „Сон-трава”. Гурт „Пэрцэпцыя” атрымаў таксама прыз глядацкіх сімпатый.
У другі дзень фестывалю на сцэне Бельскага дома культуры таксама выступілі вядомыя гурты і выканаўцы: „Bosae Sonca”, Вольга Гардзейчык, Кася Камоцкая, Зміцер Вайцюшкевіч ды „NAVI”.
Гурт NAVI
Зміцер Вайцюшкевіч
[Not a valid template]
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя