«Бардаўская восень» сёлета адбудзецца



«Бардаўская восень» будзе, але без конкурсу. Сёлета падляскі фэст аўтарскай песні адкрыецца канцэртам у Гайнаўцы. будзе, але без конкурсу. Сёлета падляскі фэст аўтарскай песні адкрыецца канцэртам у Гайнаўцы. Арганізатар, старшыня Звязу на карысць адукацыі і прамоцыі беларускай культуры «Шчыты» Лукаш Леанюк запрашае:

– Бюджэт нашага фестывалю скараціўся больш чым напалову. Можна сказаць, што адна трэцяя бюджэту мінулагодняга – гэта бюджэт сёлетні. Не робім адбору, проста фінансавыя квесты, хочам зрабіць так, каб адбыўся фестываль. І першая частка – ужо ў пятніцу. Да беларускага ліцэя ў Гайнаўцы, які сёлета мае свой круглы юбілей, прыязджае гурт Navi.

Па словах Леанюка, на выступ Navi у Гайнаўцы 27 верасня зможа трапіць любы ахвочы. Пачатак а 13-00 па польскім часе. А роўна праз месяц, 27 кастрычніка, адбудзецца галоўны канцэрт «Бардаўскай восені». Хутчэй за ўсё, як і летась, у камернай залі Падляскай оперы і філармоніі. Сярод удзельнікаў ужо заяўленыя Яўген Барышнікаў і Сяргей Башлыкевіч.

Стась Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя