БАС адзначыць 30-годдзе
Беларускае аб’яднанне студэнтаў мае гонар запрасіць на супольнае святкаванне свайго 30-годдзя, якое пройдзе 8 снежня 2018 года ў гатэлі Лесьны ў Беластоку (алея Яна Паўла ІІ 77).
У праграме:
1. Гісторыя БАСа ў архіўных фільмах
2. Гістaрычны нарыс дзейнасці БАСа
3. Прызнанне ганаровага сяброўства БАСа
4. Успаміны, супольныя спевы
5. Пачастунак.
Дадаткова ў час сустрэчы выступіць тэатральны гурток аб’яднання „АБ-БА” са спектаклем „Народны альбом”.
Арганізатары просяць пацвердзіць сваю прысутнасць да 24.11.2018 г. праз электронную пошту: [email protected]
Кошт удзелу ў мерапрыемстве – 40 злотых (зала і пачастунак). Заплаціць можна будзе пры ўваходзе.
Кантакт з арганізатарамі: Юліта Тымашэвіч (+48 519-607-184), Лідка Пякарская (+48 662-076-428).
Беларускае Радыё Рацыя