Бацькі-беларусы Беластока: Жадаем, каб гарадскія ўлады пачулі наш голас



Праект гарадскіх уладаў аб’яднанаць у адзіны комплекс садок № 14 і школу №4 г. Беластока так пакуль не скасаваны. Не дапамагла і сустрэча беларускай супольнасці з уладамі горада 26-га студзеня. Пазіцыя горада выклікае шматлікія праблемныя пытанні пра мэтазгоднасць такога комплексу і перспектыў далейшага вывучэння беларускай мовы на Падляшшы. Нязгодныя бацькі распачалі другі па ліку збор подпісаў супраць такога аб’яднання.

Пазіцыю бацькоў-беларусаў агучыла прадстаўніца ініцыятывы Ілона Карпюк:  

– Чарговы раз стараемся ўзяць справу ў свае рукі і паказаць, што беларускае грамадства, а таксама асяроддзе бацькоў дзяцей, якія вывучаюць беларускую мову ў Беластоку, не здаюцца ў кантэксце справы і прапанаванага спалучэння. Сустрэча з Прэзідэнтам 26 студзеня не прынесла ніякіх канкрэтных паразуменняў, рашэнняў і кансультацый. З улікам нашага стаўлення да гэтай справы і прапановамі, якія ставім як беларускае асяроддзе, хочам захаваць іх як ёсць, у асобных адзінках: і садка, і пачатковай школы №4. Ім патрэбная дапамога, і фінансавая, і арганізацыйная, але не такая, якую прапануюць. Калі дзетак прымаюць у садок, тут не трэба быць проста грамадзянінам Польшчы, каб вывучаць беларускую мову.  

Далучыцца да петацыі супраць аб’яднання ў адзіны комплекс беларускамоўнага садка № 14 і школы №4 г. Беластоку можна ў Інтэрнэце, у тым ліку праз спецыяльна створаны сайт www.bjalystok.pl альбо праз сайт нашага радыё і акаўнты Рацыі ў сацсетках. Усе сабраныя подпісы будуць перададзены ў гарадскую ўправу 17-га лютага ў электронным і пісьмовым выглядзе.

Тэкст петыцыі даступны тут.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя