Батумі: 10 тысяч метраў маскіровачнай сеткі для УСУ



Украінцы і беларусы цягам года сплялі ў цэнтры грузінскага Батумі 10 кіламетраў  маскіровачных сетак для збройных сілаў Украіны.

 Пра тое, дзе бяруць тканіну для гэтых сетак, распавядае валанцёрка Аляксандра Амельчанка з Херсона:

Матэрыял мы бяром з Украіны, гэта агравалакно, і аснову для пляцення мы таксама набываем ва Украіне. І кампанія “Люксбас” дапамагае нам сюды бясплатна дастаўляць, а таксама кампанія “Люксбас” нам бясплатна адпраўляе сеткі ва У.краіну.

РР: Людзі, якія плятуць сеткі, гэта ўкраінцы ці ёсць людзі з іншых краін таксама?

– Не, гэта не толькі ўкраінцы, гэта таксама і беларусы, і з іншых краін людзі.

Праца над маскіровачнымі сеткамі адбываецца ў Батумі ў буднія дні з 11 да 18 гадзін у офісе партыі «Лело», якая знаходзіцца па вуліцы Царв Парнаваза, 46. Пасля пляцення сетак валанцёры далучаюцца да штодзённай акцыі ў падтрымку Украіны на батумскай Плошчы Еўропы.

Беларускае Радыё Рацыя