Батумі: абаронім украінскіх дзетак!
15 гадоў таму
На цэнтральнай плошчы грузінскага Батумі адбылася акцыя ў абарону ўкраінскіх дзяцей, якія былі забітыя, альбо засталіся без даху над галавой пад час вайны ва Украіне.

Тузін украінскіх і беларускіх актывістаў сталі на плошчы з плакатамі, каб распавесці жыхарам і гасцям Батумі пра тое, што адбываецца з украінскімі дзеткамі. Акцыі ў Батумі адбываюцца штодня не гледзячы на надвор’е з 24 лютага 2022 году, дня поўнамаштабнага ўварвання расейскіх войскаў ва Украіну.
На акцыі ўжо традыцыйна гучаць гімны Украіны, Грузіі і беларускі гімн „Пагоня”. Таксама актывісты хвілінай маўчання згадваюць загінулых.






Беларускае Радыё Рацыя, Батумі, Грузія
