Батумі: адзначым Дзень Волі разам



На дзень Волі ў грузінскім Батумі 25 сакавіка адбудзецца вялікая колькасць розных мерапрыемстваў, сярод якіх і забег са сцягамі, шэсце да цэнтральнай плошчы і ўвечары дваровая вечарына з выступам музыкаў.

Што для іх Дзень Волі кажуць актывісты з Батумі:

За дзень адчуваецца так, як амаль перад Новым годам. Пойдзем на ўсе мерапрыемствы, паглядзім на свята.

– Дзень Волі – адзін з самых галоўных святаў для беларусаў, таму што калісьці ён набудзе сваё значэнне, рана ці позна ў любым выпадку.

– У Беларусі я ніколі Дзень Волі не адзначала, не ведала пра такое свята. А тут ёсць прапанова, ёсць людзі, якія запрашаюць далучыцца. Я вось зараз думаю, ці я далучуся на ўсю катушку на 100 адсоткаў, ці, мабыць, у нейкіх маленькіх мерапрыемствах паўдзельнічаю..

Апроч святкавання Дня Волі ў Батумі ў Грузіі гэты дзень адзначаць і ў сталіцы – Тбілісі, дзе адбудзецца святочны мітынг і затым вечарына ў бары Bunker. У праграме квіз, выступы беларускіх музыкаў, стэндап, караоке, дабрачынны аўкцыён і шмат іншых цікавых актыўнасцяў.

Беларускае Радыё Рацыя