Батумі: акцыі ў падтрымку Украіны 



У грузінскім Батумі на Плошчы Еўропы штодня адбываюцца акцыі ў патрымку Украіны. На акцыях гучаць гімны Грузіі, Украіны і „Пагоня” на словы Максіма Багдановіча. Таксама штодня паведамляюць пра тое, што адбываецца на фронце ва Украіне.

Актывісты паведамляюць таксама пра працу штаба дапамогі Украіне, які дзейнічае на вуліцы Парнаваза, 46.  Штаб дзейнічае ў Батумі кругласуткава і збірае прадукты і медыкаменты як ва Ўкраіну, так і для тых, хто прыехаў сюды ад вайны.

Беларускае Радыё Рацыя