Батумі: акцыя „Новая Кахоўка – трымайся”
26-га лютага ў грузінскім Батумі на плошчы Еўропы адбылася акцыя прысвечаная дню заснавання ўкраінскага горада Новая Кахоўка.

Гэты горад быў адным з першых, які быў акупаваны войскамі РФ пасля пачатку вайны 24 лютага.

Кажа жыхарка Новай Кахоўкі Олександра Жмакова:
– Мы сёння сабраліся на плошчы. Сёння дзень заснавання горада. Новая Кахоўка – гэта мой горад, які акупаваны з першых дзён вайны. Я хачу падтрымаць і сказаць Новая Кахоўка чакае УСУ і мы пераможам.

Плошча Еўропы ў грузінскім Батумі стала месцам, дзе адбываюцца штодзённыя акцыі падтрымкі Украіны. На акцыях украінцы і беларусы заўсёды стаяць разам, як і падчас гэтай акцыі.

Беларускае Радыё Рацыя
