Батумі: акцыя ў дзень Незалежнасці Грузіі
26 траўня ў грузінскім Батумі адбылася акцыя, прысвечаная дню грузінскай незалежнасці. Адметнасць гэтай акцыі ў Батумі была ў тым, што над ёй апроч грузінскіх сцягоў луналі сцягі Еўразвязу. Яна была арганізавала грамадскімі актывістамі і прадстаўнікамі апазіцыйных партый.
Пра важнасць дня 26 траўня кажа грузінскі палітык Гено Тэбідзе:
– Самае святое – гэтае свята, таму што, калі не маем незалежнасці, тады не маем нічога. Дзякуючы таму, што нашы продкі яшчэ ў 1918 годзе ўжо афіцыйна выйшлі са складу Расейская імперыі. І толькі тры гады да 1921 года мы былі незалежнымі.
У 1991 вы ведаеце, што Грузія ўжо афіцыйна стала незалежнай дзяржавай.
Пра ўдзел у акцыі беларускіх актывістаў кажа кіраўнік «Беларускай дыяспары ў Аджарыі» Аляксей Балашоў:
– Грузінская сучасная незалежнасць стартавала, як і беларуская ў 1918 годзе. Была перарваная камуністычнай расейскай навалай так, як і наша. Грузінам удалося абараніць сваю свабоду, сваю незалежнасць. Краіна развіваецца як незалежная краіна.
Нам, беларусам, якія апынуліся на выгнанні ў Грузіі, вельмі важна аддзячыць грузінам за тое, што яны нас прымаюць, за тое, як яны нам дапамагаюць.
Свята да Дня Незалежнасці адбываецца таксама ў Грузіі і на дзяржаўным узроўні. Паўсюль лунаюць белыя сцягі з чырвоным крыжом. У Батумі, як і ў Тбілісі, адбудзецца цэлы шэраг канцэртаў, а ўвечары жыхароў вялікіх грузінскіх гарадоў чакае салют.
Беларускае Радыё Рацыя