Батумі: Другі беларускі квіз „Беларусь як матулю люблю”



У беларускай прасторы LinX, якая знаходзіцца ў самым цэнтры грузінскага Батумі, 27-га траўня адбыўся другі беларускамоўны квіз „Беларусь як матулю люблю”.

Удзельнікамі квізу былі беларусы і беларускі, што пакінулі Радзіму ў 2021-23 годзе. За дзве гадзіны мерапрыемства гучалі пытанні па культуры і архітэктуры, музыка і літаратуры.

Пра гульню распавядаюць яе ўдзельнікі:

Вельмі спадабалася, з задавальненнем гуляла, яшчэ прыйду.

У гэты раз гульня спадабалася больш, чым у той раз. Хлопцы лепш падрыхтаваліся да яе. Увогуле ўсё ішло больш прафесійна.

– Спадабалася гульня тым, што яна аб’ядноўвае беларусаў.

Агулам у мерапрыемстве прыняло ўдзел больш за 30 беларусаў і кожны з удзельнікаў атрымаў невялічкі прыз ад крамы нацыянальнай сімволікі, а таксама былі ўзнагароджаны каманды, якія занялі першыя тры месцы.

Беларускае Радыё Рацыя