Батумі: дзень абароны дзяцей з Украіны



Міжнародны Дзень Абароны дзяцей адзначалі на плошчы Еўропы ў грузінскім Батумі вялікім святам.

Украінская дыяспара разам з актывістамі суполкі «Майдан Батумі» ладзілі свята як для ўкраінскіх дзетак, так і для дзетак з Беларусі. Пра свята распавядаюць украінскія актывісты, якія ладзілі гэта мерапрыемства:

Мы пераследвалі дзве мэты адначасна. Першая мэта забавіць украінскіх дзяцей. На жаль, гэта дзеці вайны, яны ведаюць, што гэта такое. Яны ведаюць, што такое бомбасховішча. Мы, украінцы, тут, у Батумі, лічым, што мы адзіны, мы павінны быць разам. Нават калі мы не дома, нават калі мы за мяжой, а дзеці – наша будучыня, і максімум, што мы можам рабіць, то рабіць якоесць свята, нягледзячы на тое, што ідзе вайна.

Мы можам уплываць на вяртанне ўкраінскіх дзяцей дадому, але апасродкава. Звяртаючы ўвагу грамадства, патрабуючы міжнароднага пакарання, таксама данатамі на ЗСУ.

У мерапрыемстве на Плошча Еўропы ў Батумі прынялі ўдзел некалькі соцен дзетак з розных рэгіёнаў Украіны, якія з-за вайны пакінулі сваю Радзіму, а таксама і беларускія дзеткі, бацькі якіх таксама пакінулі Беларусь з-за рэпрэсіяў.

Беларускае Радыё Рацыя