Батумі: дзеці спявалі на падтрымку Украіны



Штодзённая акцыя ў грузінскім Батумі на Плошчы Еўропы на падтрымку Украіны распачалася з флэшмобу. Хор дзетак выканаў песню «Ой, у лузі червона калина». Ім падпявалі беларусы, украінцы і грузінскія палітыкі.

Пра тое, што для іх значыць гэтая песня, распавядае Нація Іванішвінлі, кіраўніца студыі «Дзеці мора»:

-Мы блізка да сэрца ўспрымаем трагедыю ва Украіне, тое, што зараз адбываецца. Таму што мы былі ў 2019 годзе на гастролях у Херсоне, і там выконвалі песню “Чорнобривці” і нам апладзіравалі. У нас былі вельмі сяброўскія стасункі.

Па словах дзетак, выкананне гэтай песні для іх было вельмі важным:

-Праспявалі песню, каб падтрымаць украінцаў. Мы вывучылі гэтую песню за дзень. Спадзяюся, атрымалася добра.

Пасля гэтай песні дарослыя ўкраінцы і беларусы выканалі супольна гімн Украіны і запісалі гэта на відэа, якое будзе адаслана ва Ўкраіну.

Беларускае Радыё Рацыя