Батумі: штаб дапамогі працягвае сваю працу
Валанцёрскі штаб дапамогі Украіне ў грузінскім Батумі, які знаходзіцца ў самым цэнтры гораду па адрасе Мелікішвілі, 25, працягвае сваю працу тры разы на тыдзень.

Пра адметнасці працы ў штабе распавядае каардынатарка валанцёраў Ірына Гурская:
– Мы працем панядзелак, серада, пятніца. Зараз мы прымаем прадуктовую дапамогу. Мы прымаем б/у рэчы для людзей. Людзі прыходзяць за дапамогай. Звяртаюцца й людзі, якія ўжо працяглы час знаходзяцца на тэрыторыі Грузіі, якія знайшлі тут прытулак. Прымаем і грашовую дапамогу. Нашыя боксы стаяць у некалькіх кавярнях у Батумі. Далучайцеся, дапамога заўжды актуальная.
Ірына Гурская падкрэслівае, што штаб таксама аказвае дапамогу і ЗСУ і робіць розныя данаты ва Украіну:
– Мы заўжды дапамагалі ЗСУ. У нас ёсць адрасны запыт. Мы збіраем грошы і робім закупкі. Гэта можа быць і генэратары, гэта можа быць і дроны, былі і цеплавізары. Зараз мы пляцем сеткі для нашых хлопцаў. Усялякая магчыма дапамога. І на аперацыю дзецям грошы збіралі. Былі і такія запыты.
Больш падрабязная інфармацыя па патрэбах штабу дапамогі ў Батумі змешчана ў адмыслова створаным тэлеграм-чаце https://t.me/help_ua_ge , а таксама ў фэйсбуку ці інстаграме штабу.




Беларускае Радыё Рацыя
