Батумі: інтэлектуальная гульня пра дыктатуру і прапаганду
У самым цэнтры Батумі ў прасторы Skill House адбыўся квіз «Дыктатура і прапаганда».
З амаль трох тузінаў тых, хто прыйшоў на гульню, большую частку складалі беларусы.

Пра мерапрыемства распавядаюць беларускія ўдзельнікі:
– Усё спадабалася, па большай частцы. Далучыўся да ўсёй беларускай дыяспары, хоць не толькі тут беларусы, але людзі з постсавецкай прасторы, што вельмі радуе. Калі я прыехаў, не адчуў сябе адзінокім.
– Усё спадабалася, было вельмі цікава і весела.
РР: Якія, можа, пытанні?
– Апошні тур спадабаўся. Там па фільмам, таму што такія фільмы я не глядзеў. І ў астатнім было даволі цікава, весела. Спадабалася. Малайцы. Дзякуй.
– Не першы раз ужо на квізе, мне ўсё спадабалася. Сем каманд было. Дагэтуль было 3-4 каманды, то-бок квіз становіцца больш папулярным, шмат цікавых людзей і пытанняў. Дзяуй арганізатарам за гэта.
Квізы на розныя тэмы для беларусаў, украінцаў ды іншых людзей у Батумі ладзяцца ў прасторы Skill House амаль кожныя два тыдні. Быў невялікі перапынак, звязаны з пачаткам вайны ва Украіне, але арганізатары спадзяюцца, што да квізаў таксама далучацца тыя, хто прыехаў нядаўна.





Беларускае Радыё Рацыя
