Батумі: майстар-клас па напісанні казак па-беларуску



У грузінскім Бутумі адбыўся першы майстар-клас для беларускіх дзетак па напісанні казак па-беларуску.

Мерапрыемства адбывалася ў многафункцыянальнай прасторы «аКсяродак» і сабрала амаль два дзясяткі ўдзельнікаў. Пра майстар-клас распавядае адная з вядоўцаў – беларуская пісьменніцца Наталля Харытанюк:

-Прысвечана гэтая падзея была тэмам, якія хвалююць цяпер увесь свет – мэтам устойлівага развіцця. І ва ўсім свеце дзетак зараз просяць напісаць казкі, якія я б неяк дапамагалі падумаць глыбей, больш, з казачнага боку зазірнуць у гэтыя праблемы. Мы спыніліся на чатырох вялікіх праблемах, на якія дзеткі думалі, крэатывілі, стваралі казкі. Тэма была пра мора, пра школу, пра адукацыю, як гэта звязана з дабрабытам далей у жыцці.

Па словах Зміцера Зайко, беларускага рэпера Вожыка, напісанне казак можа спатрэбіцца ў жыцці кожнага дзіцёнка:

-Такія імпрэзы для дзяцей заўсёды важныя, таму што ў такім узросце самае важнаае для развіцця кожнага дзіцяці – гэта развіццё фантазіі, якое дапаможа пасля кожнаму.

Напрацягу бліжэйшых пару дзён беларускія дзеці дапішуць гэтыя казкі ў сваёй сям’і разам са сваімі бацькамі і прадставяць іх на наступным майстар-класе.

Беларускае Радыё Рацыя