Батумі: Медыя-хаб для незалежных журналістаў



У грузінскім Батумі цягам бліжэйшых дзён адчыніцца медыя-хаб для незалежных журналістаў.

Пра адметнасць гэтай журналісцкай пляцоўкі распавядае адзін са стваральнікаў Алесь Залеўскі:

Фішка медыя-хаба ў тым, што гэта не толькі каворкінг, там канферэнц-месца, дзе можна перамовы весці ці “лятучкі” для рэдакцый. Мы запрашаем рэдакцыі, якія знаходзяцца ў Батумі, раз на тыдзень янф могуць бясплатна карыстацца канферэнц-пакоем для  планёрак, для камандных спраў, там ёсць і прэзентацыйныя магчымасці, маніторы і г.д. Гэта таксама студыя – студыя відэа і аўдыявізуальных прадуктаў. Іншымі словамі там, у гэтай студыі, зайшоўшы, можна зрабіць ад пачатку і да канца ютуб-ролік ці аўдыёпадкаст.

Па словах Алеся Залеўскага, ён прадугледжвае зніжкі для беларускіх журналістаў:

Мы разлічваем, што 20-25% месцаў у каворкінгу разлічана і зарэзервавана за беларускімі медыйшчыкамі. І ў нас ёсць ясныя крытэрыі, што значыць беларускі медыйшчык. Гэта ці сябра БАЖ, ці лінк на медыя, ты працуеш ці на твае прадукты. І яны могуць карыстацца паслугамі медыя-хаба фактычна за каву.

Ужо 26 сакавіка Алесь Залеўскі распачынае ў медыя-хабе ў Батумі свой новы праект, у якім Вадзім Мажэйка будзе распавядаць пра ўнутраную палітыку, аналітык і даследчык Павел Мацукевіч у сваёй праграме «Мидосмотр» — пра знешнюю.

Беларускае Радыё Рацыя