Батумі: НЕ – вайне ва Украіне!



Залева не стала перашкодай для правядзення акцыі ў Батумі на Плошчы Еўропы, куды вышлі людзі.

Жыхарка Крыма Ленора Мельгазіева лічыць, што вайна скончыцца, калі Расея паўстане супраць Пуціна:

-У першую чаргу, канешне, трэба, каб мы крычалі. Трэба крычаць пра гэтую праблему для таго, каб мір чуў. Нашая задача зараз – апавясціць расейскае грамадства пра тое, што адбываецца насамрэч. Пра тое, што пагражае самой Расеі праз гэтую вайну. Расея ўжо адчувае ўплыў санкцый на сваім бытавым роўні. Але гэтага мала. Людзі, вам трэба звяргаць рэжым!

Па словах актывіста з Батумі Ніка Кашэвадзэ, зараз вялікая патрэба Украіны ў медычнай дапамозе:

-У нас ёсць пункты збору гуманітарнай дапамогі для Украіны. Туды можна прыносіць любую гуманітарную дапамогу, але самае галоўнае – гэта лекі, бінты, любыя медыкаменты.

На акцыі таксама размаўлялі пра тое, што ўкраінцам патрэбна і тактычная дапамога ў бронекамізэльках і тактычных аптэчках, ліхтарыках. Для таго, каб даведацца, якая патрэбна канкрэтна дапамога, актывісты раяць падпісацца на адмысловы тэлеграм-канал https://t.me/help_from_batumi ці запытацца ў штабе дапамогі.

Беларускае Радыё Рацыя