Батумі: разам стаім за Украіну!
15 гадоў таму
У грузінскім Батумі ўжо 632 дні без перапынку трывае акцыя падтрымкі Украіны.

Украінцы і беларусы штовечар а 18-й гадзіне выходзяць на Плошчу Еўропы і ладзяць акцыю падтрымкі Украіны. На акцыі гучаць гімны Украіны і Грузіі, а таксама беларускі гімн „Пагоня”.

На акцыі можна „заданаціць” Узброеным сілам Украіны, а справаздачу атрыманых данатаў можна прачытаць на адмысловым тэлеграм-чаце актывістаў „Майдана Еўропы” з Батумі.

Беларускае Радыё Рацыя
