Батумі: штодня стаім за Украіну



У грузінскім Батумі штодня на Плошчы Еўропы адбываюцца акцыі ў падтрымку Украіны. На акцыі таксама, апроч актывістаў з Беларусі, Грузіі і Украіны , што тут жывуць па некалькі год, ці месяцаў, пачалі прыходзіць украінцы, што збеглі ад вайны.

Пра свой удзел у акцыях у Батумі кажуць украінскія актывісткі:

– Гэта мае рабіць кожны, хто хоча быць свабодным чалавекам і жыць у незалежнай краіне. Кожны мае выходзіць і падтрымліваць Украіну, бо мы ўсе пад пагрозай: не толькі Украіна, наступная можа быць Грузія, Еўропа, і іншыя краіны. Ніхто не застрахаваны ад таго, што Пуцін будзе ўводзіць войскі ў нейкія краіны. Проста разбамбіць з караблёў, ракеты ляцяць на тысячы кіламетраў, таму вельмі проста нанесці шкоды кожнай краіне.

На акцыі супольна выканалі гімн Украіны і «Пагоню» на словы Багдановіча, якая гучыць у грузінскім Батумі як беларускі нацыянальны гімн.

Акцыі ў грузінскім Батумі на плошчы Еўропы плануецца ладзіць штодня: у будні дзень – а 19-й, у выходныя – а 17-й гадзіне.

Беларускае Радыё Рацыя