Батумі: штодня – за Украіну
У грузінскім Батумі штодня адбываецца мітынг супраць вайны ва Украіне. На Плошчу Еўропы прыходзяць ад 20 да 100 актывістаў. Гэта як украінцы, так і беларусы, што вымушана пакінулі Радзіму.

Пра падтрымку Украіне кажуць актывісты:
– Кожны дзень мы выходзім і працуем, набліжвючы перамогу. Валанцёры дапамагаюць тым, хто прыязджае. З натхненнем дапамагаем тым, хто толькі што прыехаў.
– Ёсць розныя сродкі. Можна данаціць узброеным сілам Украіны. Можна дапамагаць розным валанцёрскім праграмам.
– Трэба пашыраць праўдзівую інфармацыю. На мой погляд гэта вельмі важна. Бо не ўсе людзі, нават у Беларусі, ведаюць, што насамрэч адбываецца. Прапаганда працуе. І не ва ўсіх, асабліва ў людзей старэйшага пакалення, ёсць інтэрнэт, таму трэба па максімуму асвятліць гэтыя падзеі для сваіх родных і знаёмых.
Ужо днямі з грузінскага Батумі будзе адпраўлены трэці гуманітарны канвой ва Украіну, а гэта 20 тон груза, які плануецца даставіць ва ўкраінскі Тэрнопаль.











Беларускае Радыё Рацыя
