Батумі: стаім за Украіну штодня
19 гадоў таму
На плошчы Еўропы ў грузінскім Батумі штодня адбываецца акцыя ў падтрымку Украіны і ваяроў.

Акцыя распачалася яшчэ 24 лютага 2022 года і дасюль трывае, нягледзячы на кепскае надвор’е, спякоту, ці залеву. На акцыі заўсёды апроч украінскіх актывістаў прысутнічаюць беларускія актывісты. Удзельнікі акцыі штодня распавядаюць як турыстам, так і жыхарам Батумі, што ва Украіне гінуць людзі і ідзе вайна з Расеяй. Таксама актывісты збіраюць грошы на ВСУ і штодня пішуць справаздачы, куды пайшлі гэтыя грошы.







Беларускае Радыё Рацыя, Батумі
