Батумі: суботні мітынг за Украіну
Амаль сотня жыхароў Батумі сабралася на мінынг на батумскай Плошчы Еўропы, каб выказаць сваю салідарнасць з Украіна.
На мітынгу адбылася невялічкая моўная „перапалка” з расейцамі, якія прышлі на плошчу з бела-блакітна-белымі сцягамі. Аднак на мітынгу пераважалі людзі з беларускімі нацыянальнымі сцягамі і сцягамі Украіны. Словы падтрымкі гучалі як з баку беларусаў, так і грузінаў і ўкраінцаў. Усіх прысутных запрашалі ў штабы дапамогі, дзе збіраюць дапамогу для Украіны і прыехаўшым сюды ў Грузію ўкраінцам.
Сяргей Апановіч, Беларускае Радыё Рацыя