Батумі супраць вайны ва Ўкраіне
Цэнтральная плошча аджарскага Батумі стала месцам, дзе адбылася адна з самых вялікіх акцый супраць вайны ва Ўкраіне.
Сюды прыйшлі актывісты з Расеі, Украіны, Беларусі, а таксама мясцовыя палітыкі:
-Мы бачым, з кім маем справу – гэта звер.
-Важна, што мы супраць гэтай вайны. Хоць мы і з Расеі, але мы не падтрымліваем гэтую вайну супраць братняй Украіны!
-Не – акупантам ва Украіне!
Да акцыі таксама далучыліся прадстаўнікі розных апазіцыйных палітычных партый Грузіі, якія выступаюць супраць расейскай агрэсіі і за вызваленне Міхаіла Саакашвілі.



Сяргей Апановіч, Беларускае Радыё Рацыя
