Батумі: „Сёння я ўкраінец!”



„Сёння я ўкраінец!” – акцыя ў грузінскім Батумі.

У цэнтры грузінскага Батумі адбылася акцыя пад назвай „Сёння я ўкраінец!”. У ёй прынялі ўдзел некалькі соцень чалавек з Беларусі, Украіны і Грузіі. Жоўта-блакітнымі маркерамі прысутныя малявалі на мапах сэрцайкі ў тых месцах, дзе знаходзяцца іх блізкія. Апроч гэтага адбыўся запіс відэа флэшмобу – „Ой у лузі червона калина”. Пасля прысутныя шэсцем прайшліся па ўзбярэжнай і вуліцах Батумі спяваючы песню ” Ой у лузі червона калина”.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Сяргея Апановіча