Батумі: у штабах дапамогі Украіне не стае прадуктаў
Штаб дапамогі ў грузінскім Батумі, які месціцца па адрасе Парнаваза 46 просіць дапамогі ў беларусаў і прадстаўнікоў іншых народаў, якія пераехалі ў Грузію.

Прадстаўніца штабу Ірына Гурская канстатуе, што дапамога патрэбна штодня:
– У нас крытычна не хапае прадуктаў. Прадуктаў любых, якія мы маглі б, напрыклад, даць, прыгатаваць – гэта садавіна, гародніна, бульба, лук, морква, капуста. У нас таксама недахоп круп, макарон, грэчкі, рысу, цукру.

Па словах Ірыны, зараз у Грузіі, а канкрэтней у Батумі, едуць бежанцы з розных рэгіёнаў Украіны:
– У нас вельмі шмат сем’яў – больш за 300 сем’яў ужо засялілі – гэта сем’і з дзецьмі. Не людзей, а сем’яў, у якіх можа быць 3-6 чалавек. Маці з дзецьмі – гэта ў асноўным Марыупаль, Харкаўская вобласць, Кіеўская вобласць вельмі шмат, Чарнігаўская вобласць. Ёсць і Львоў, ёсць і Вінніца, ёсць і Днепрапятроўская вобласць.
Штаб па батумскім адрасе на вуліцы Парнаваза 46 працуе кругласуткава і падрабязныя спісы патрэбаў можна знайсці ў тэлеграм каналах.



Беларускае Радыё Рацыя
