Батумі: Велікодная акцыя ў падтрымку Украіны
Некалькі дзясяткаў чалавек выйшлі ў велікодную нядзелю ў грузінскім Батумі на плошчу Еўропы, каб выказаць словы падтрымкі Украіне.

Пра акцыю распавядае адна з арганізатарак грамадская актывістка Ленура:
– У пасхальны дзень мы не забываем пра тое, што ідзе вайна, што ракеты не перастаюць ляцець нават у такое светлае свята, як Пасха. Не забываем пра тое, што забіваюць нашых дзяцей, нашых людзей. Нашыя вайскоўцы змагаюцца, мы ім удзячныя за гэта. Мы з імі кожны дзень, кожную секунду, мы молімся. Усё будзе Украіна! Наперад да перамогі! Кожны робіць свой унёсак. Дзякуй усім, хто прыходзіць на акцыі!
Акцыя доўжылася з-за Вялікадня каля 20 хвілін, аднак падчас яе была звіліна маўчання па загінулых ва Украіне , а таксама гучалі грузінскі і ўкраінскі гімны, і неафіцыйны гімн Беларусі – песня на словы Багдановіча „Пагоня”.




Беларускае Радыё Рацыя
