Батумі: журналісты на акцыі марафона салідарнасці «Нам не ўсё адно!»
16 гадоў таму
Беларускія журналісты ў грузінскім Батумі далучыліся да марафона салідарнасці «Нам не ўсё адно!»
Пра тое, як адбывалася гэта акцыя, распаядае наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:
-Каля 20 журналістаў сабраліся на батумскай плошчы Еўропы з партрэтамі тых беларускіх журналістаў, якія сядзяць за кратамі. Акцыя цягнулася некалькі хвілін і выклікала ў мясцовых жыхароў і гасцей горада вялікую цікаўнасць.
Беларускае Радыё Рацыя, Батумі
Фота: Беларуская асацыяцыя журналістаў