Батумскі штаб дапамагае Украіне



Супольны штаб па дапамозе Украіне аб’яднаў вялікую колькасць валанцёраў з розных краін. Сюды нясуць не толькі вопратку і ежу для Украіны, але таксама і медыкаменты.

Пра дзейнасць штаба распавядае валанцёрка з Харкава Ірына Гурска:

-Прымаем вельмі шмат рэчаў, вельмі шмат медыкаментаў. І працягнем прымаць. Падтрымка вельмі важная, таму што вельмі складана людзям ва Украіне, там вайна. І гэта не проста словы, гэта вельмі страшна!

Валанцёр з Карэліі Віктар Карпаў лічыць , што Украіне зараз вельмі патрэбная рознабаковая дапамога:

-Салідарнасць мірных жыхароў у зборы прадукатаў харчавання, адзення, медыкаментаў, сродкаў гігіены, маральная падтрымка, інфармацыйная падтрымка. І калі ёсць магчымасць, шукаць шляхі дапамагчы фізічна.

Штаб у Батумі працуе кругласуткава па адрасе Парнаваза, 46 і яго бачна па жоўных сцягах Партыі Ліло і жоўта-блакітных сцягах Украіны.

Беларускае Радыё Рацыя